Занятак суправаджаецца відэарадам-прэзентацыяй, знаёміць вучняў з біяграфіяй пісьменніка С.С.Смірнова, яго творамі, пошукавай работай, роляй у даследаванні абароны Брэсцкай крэпасці і лёсаў яе абаронцаў.

На занятку вучні знаёмяцца з творамі мастацтва і паэзіі, прысвечанымі Брэсцкай крэпасці, біяграфіямі іх аўтараў, асноўнымі эпізодамі абароны Брэсцкай крэпасці, а таксама некаторымі паняццямі мастацтвазнаўства. Занятак складаецца з дзвюх частак – тэарэтычнай і практычнай. Аснова – творы савецкіх мастакоў, скульптараў і паэтаў (П.А.Крываногава, М.Я.Бута, В.А.Бундзіна, І.В.Ахрэмчыка, Ю.П.Іванова,...

Вучні знаёмяцца з біяграфіяй, творчасцю і грамадзянскім подзвігам мастака П.С.Дурчына, які 20 гадоў свайго жыцця прысвяціў тэме Брэсцкай крэпасці, і рэжысёра І.Ц.Пікмана, які зняў дакументальныя фільмы пра Брэсцкую крэпасць. На занятках выкарыстоўваюцца ўрыўкі з дакументальных фільмаў рэжысёра, рэпрадукцыі карцін мастака.