1. Грамадзяне, якія наведваюць ДУ «Мемарыяльны комплекс «Брэсцкая крэпасць-герой» (далей – мемарыял) і філіял «Музей 5 форт», супрацоўнікі арганізацый і ўстаноў, якія размешчаны на яе тэрыторыі, абавязаны выконваць парадак, падтрымліваць чысціню, з пачуццём павагі ставіцца да помнікаў гісторыі, архітэктуры, манументальнага мастацтва.
2. Наведванне мемарыяльнага комплексу «Брэсцкая крэпасць-герой» дазволена з 8.00 да 24.00.
3. У ДУ «Мемарыяльны комплекс «Брэсцкая крэпасць-герой» устаноўлены наступны рэжым работы: Музей абароны Брэсцкай крэпасці адкрыты для наведвальнікаў з 9:00 да 18:00, каса працуе да 17:30, выхадны – панядзелак, (з 01 снежня да 01 сакавіка – да 17:00, каса працуе да 16:30); экспазіцыя «Музей вайны – тэрыторыя міру» ў Паўднёва-ўсходняй казарме Цытадэлі адкрыта з 10:00 да 19:00, каса працуе да 18:30 (з 01 снежня да 01 сакавіка – з 10:00 да 18:00, каса працуе да 17:30), выхадны – аўторак; гістарычная экспазіцыя «Летапіс Брэсцкай крэпасці» ў паўвежы Паўднёва-ўсходняй казармы Цытадэлі адкрыта з 10:00 да 19:00, каса працуе да 18:30 (з 01 снежня да 01 сакавіка – з 10:00 да 18:00, каса працуе да 17:30), выхадны – аўторак; экспазіцыя «Армейскі клуб» закрыта па тэхнічных прычынах; інфармацыйны цэнтр ДУ «Мемарыяльны комплекс «Брэсцкая крэпасць-герой» працуе толькі ў перыяд з 15 красавіка па 15 кастрычніка: з 9:30 да 18:00, без выхадных, тэхнічны перапынак з 14:00 да 14:30; філіял «Музей 5 форт» прымае наведвальнікаў штодзень з 9.00 да 18.00, каса працуе да 17:30, выхадны – панядзелак, (з 01 снежня да 01 сакавіка – да 17:00, каса працуе да 16:30); экспазіцыя «Усходні форт» адкрыта для наведвальнікаў з 9:00 да 18:00, каса працуе да 17:30, выхадны – панядзелак, (з 01 снежня да 01 сакавіка – да 17:00, каса працуе да 16:30).
У перадсвяточныя дні работа музейных экспазіцый і кас скарачаецца на 1 гадзіну.
4. Адміністрацыя ДУ «Мемарыяльны комплекс «Брэсцкая крэпасць-герой» можа ўстанаўліваць персанальны рэжым работы і час наведвання мемарыяла і філіяла «Музей 5 форт» у святочныя і памятныя дні, у перыяд школьных канікулаў.
5. Экскурсіі, у тым ліку тыя, што арганізуюць турыстычныя арганізацыі і індывідуальныя прадпрымальнікі, на тэрыторыі мемарыяла (у тым ліку ў Музеі абароны Брэсцкай крэпасці, у экспазіцыі «Музей вайны – тэрыторыя міру», у гістарычнай экспазіцыі «Летапіс Брэсцкай крэпасці», у экспазіцыі «Армейскі клуб», «Абарона Усходняга форта», экспазіцыі «Форт № 5 Брэсцкай крэпасці» ў філіяле «Музей 5 форт» і па Пагранічным востраве на Цярэспальскім умацаванні праводзяць толькі навуковыя супрацоўнікі мемарыяла.

Рэгістрацыя груп ажыццяўляецца агентамі па турызме ў Музеі абароны Брэсцкай крэпасці па тэлефоне: (+375 162) 25 42 74, факс (+375 162) 23 66 09, (+375 29) 542 42 74; у экспазіцыі «Музей вайны – тэрыторыя міру» па тэлефоне: (+375 162) 20 00 32, (8033) 326 50 96); у гістарычнай экспазіцыі «Летапіс Брэсцкай крэпасці» па тэлефоне: (+375 29) 813 99 19, (+375 162) 23 49 76; у інфармацыйным цэнтры ДУ «Мемарыяльны комплекс «Брэсцкая крэпасць-герой» па тэлефоне: (+375 29) 257 33 00 (у перыяд з 15 красавіка па 15 кастычніка); у экспазіцыі  «Абарона Усходняга форта» па телефоне: (+375 162) 53 44 21; экспазіцыі «Форт № 5 Брэсцкай крэпасці» ў філіяле  «Музей 5 форт» па тэлефоне: (+375 29) 97 99 15, (8033) 326 50 95.

6. Паслугі па суправаджэнні экскурсійных груп, якія аказваюць турыстычныя арганізацыі і індывідуальныя прадпрымальнікі, на тэрыторыі мемарыяла і па тэрыторыі філіяла «Музей 5 форт» могуць ажыццяўляць толькі суб’екты гаспадарання, з якімі ДУ «Мемарыяльны комплекс «Брэсцкая крэпасць-герой» заключыла дагавор.

7. На тэрыторыі мемарыяла і філіяла «Музей 5 форт» забаронена:

- хаджэнне на лыжах, катанне на каньках (у тым ліку, на ролікавых), скейтбордах, самакатах, манацыклах, гіраскутэрах;

- правядзенне спартыўных мерапрыемстваў;

- выгул сабак;

- продаж і распіццё алкагольных напояў (акрамя кафэ «Цытадэль»);

- хаджэнне па газонах, валах, руінах, помніках;

- язда на веласіпедах па-за зонай веласіпеднай разметкі;

- рух механічных транспартных сродкаў;

- правядзенне самавольных раскопак і выкарыстанне тэрыторыі крэпасці пад несанкцыянаванае будаўніцтва і агароды;

- рыбная лоўля па берагах ракі Мухавец да ўпадзення ў раку Заходні Буг, па берагах абводных каналаў і ракі Заходні Буг;

- купанне і загаранне ў крэпасці, філіяле «Музей 5 форт»;

- забруджванне ахоўных зон уздоўж рэк і каналаў;

- гучнае праслухоўванне музыкі;

- курэнне на ўсёй тэрыторыі мемарыяла і філіяла «Музей 5 форт»;

- выпальванне сухой травы і смецця;

- разбурэнне, пашкоджанне і апаганенне крапасных, фартыфікацыйных збудаванняў, архітэктурна-мастацкіх кампазіцый.

8. Для лепшага візуальнага ўспрымання некаторых забаронных мер, якія дзейнічаюць на тэрыторыі ДУ «Мемарыяльны комплекс «Брэсцкая крэпасць-герой» і філіяла «Музей 5 форт», на інфармацыйных стэндах, размешчаных на іх тэрыторыі, выкарыстоўваць наступныя графічныя выявы:

1  2 
Выгул сабак забаронены! Не засмечваць!
 3 4 
Па газонах не хадзіць! Гучнае праслухоўванне музыкі забаронена!
 5 6 
Спартыўныя мерапрыемствы і гульні забаронены! Хаджэнне на лыжах, катанне на каньках, скейтбордах забаронены!

 

9. За парушэнне Правілаў знаходжання грамадзян на тэрыторыі ДУ «Мемарыяльны комплекс «Брэсцкая крэпасць-герой» і філіяла «Музей 5 форт» прадугледжана адказнасць у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.