У форме гульні-падарожжа юныя наведвальнікі знаёмяцца з некаторымі відамі раслін Брэсцкай крэпасці, вучацца адрозніваць лугавыя кветкі ад садовых, атрымліваюць уяўленне пра будову раслін. Практычная частка заняткаў праводзіцца на тэрыторыі Брэсцкай крэпасці.

У ходзе гутаркі з элементамі гульні вучні знаёмяцца з птушкамі Брэсцкай крэпасці, вучацца распазнаваць іх, даведваюцца, чым яны кормяцца зімой. На занятках выкарыстоўваецца прэзентацыя. Дзеці могуць таксама выявіць і свае творчыя здольнасці, зрабіць кармушку для птушак.

У форме гульні дзеці знаёмяцца з краявіднай разнастайнасцю расліннага свету Брэсцкай крэпасці, паглыбляюць веды пра расліны, восеньскія змены ў прыродзе.