6 чэрвеня ў канферэнц-зале Музея абароны Брэсцкай крэпасці прайшоў паказ дакументальнага фільма, прысвечанага вызваленню г.Брэста, і банэрнай выстаўкі архіўных дакументаў «Была вайна…Была Перамога».

На мерапрыемства былі запрошаны навучэнцы сярэдніх і сярэдне-спецыяльных устаноў адукацыі г.Брэста, мемарыяльны атрад «Пост Памяці».

Фільм быў падрыхтаваны ўстановай «Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў» у адпаведнасці з рэспубліканскім Планам падрыхтоўкі мерапрыемстваў па святкаванні 80-й гадавіны вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.

Пралогам да паказу фільма сталі выступленні дырэктара ўстановы «Дзяржаўны архіў Брэсцкай вобласці» Г.Г.Карапузавай, кандыдата гістарычных навук, дацэнта П.С.Рамановіча, начальніка аддзела архіўных устаноў, натарыята і загсаў Галоўнага ўпраўлення юстыцыі Брэсцкага аблвыканкама Н.М.Кралько, дырэктара ДУ «Мемарыяльны комплекс «Брэсцкая крэпасць-герой» А.А.Каркатадзе.

rd4

rd5

rd6