25 ліпеня 2024 года, напярэдадні вызвалення г. Брэста ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у экспазіцыі «Абарона Усходняга форта» адбылося адкрыццё фотавыстаўкі «Вызваленне. Шлях да Перамогі». Выстаўка прадстаўлена Федэральным дзяржаўным унітарным прадпрыемствам «Міжнароднае інфармацыйнае агенцтва «Расія сёння».

У цырымоніі адкрыцця прымалі ўдзел Генеральны консул Расійскай Федэрацыі ў г. Брэсце А.Ю.Мурашаў, начальнік упраўлення праектаў у галіне адукацыі, кіраўнік праекта «Вызваленне. Шлях да Перамогі» Н.В.Цюрына. Пазнаёміцца ​​з фотавыстаўкай можна будзе да 31 жніўня 2024 г.

is1

is2

is3