28 ліпеня 2024 г. у Музеі абароны Брэсцкай крэпасці адбылося адкрыццё выстаўкі мастацкіх твораў «Сцяг Перамогі. Вайна і мір на палотнах мастакоў». З прывітальным словам выступіў Генеральны консул РФ у           г. Брэсце А.Мурашаў. На адкрыцці прысутнічалі: мастакі, чые работы прадстаўлены на выстаўцы (А.Сцякольшчыкаў, В.Спірыдонаў, А.Чагадаеў, К.Гарбуноў, М.Смахціна), члены Беларускага саюза мастакоў   (Л. Алімаў,        І. Раманчук), родныя абаронцаў Брэсцкай крэпасці і ваеннаслужачых Брэсцкага гарнізона, прадстаўнікі грамадскасці.

У рамках выставачнага праекта з 23 ліпеня па 28 ліпеня на тэрыторыі мемарыяльнага комплексу прайшоў пленэр мастакоў Расійскай акадэміі мастацтваў.

Пазнаёміцца ​​з выстаўкай можна будзе да 20 верасня 2024 г.

Znamya Pobedy 1

Znamya Pobedy 2

Znamya Pobedy 3