20 лютага 2025 года ў 15.00 у Музеі абароны Брэсцкай крэпасці ДУ «Мемарыяльны комплекс «Брэсцкая крэпасць-герой» адбудзецца адкрыццё выставак «Гісторыя ў фатаграфіях» і «Крывёю сэрца», прысвечаных 80-годдзю Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне 1941–1945 гг.

На выстаўцы “Гісторыя ў фатаграфіях” будуць прадстаўлены фатаграфіі ўдзельніка Вялікай Айчыннай вайны Марозава Анатоля Паўлавіча, якія былі ім зроблены падчас Берлінскай аперацыі. У далейшым А.Марозаў прысутнічаў пры падпісанні Акта аб безумоўнай капітуляцыі Германіі і на Нюрнбергскім судовым працэсе. Матэрыялы выстаўкі прадстаўлены Бюджэтнай установай культуры Арлоўскай вобласці "Арлоўскі краязнаўчы музей" (РФ).

Літаратурна-дакументальная выстаўка “Крывёю сэрца” з фондаў Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры дазволіць пазнаёміцца ​​з творамі і лёсамі беларускіх пісьменнікаў – удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны.

Выстаўкі будуць экспанавацца на першым паверсе Музея абароны Брэсцкай крэпасці ў перыяд з 20 лютага па 11 красавіка 2025 г.

1

001