17–18 красавіка 2025 года ў ДУ “Мемарыяльны комплекс “Брэсцкая крэпасць-герой” пройдуць мерапрыемствы, прымеркаваныя да 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941–1945 гг. і да 60-годдзя прысваення Брэсцкай крэпасці звання "Крэпасць-герой".
17 красавіка ў 12.00 Музеі абароны Брэсцкай крэпасці пачне працу круглы стол "Брэст 1941 – Берлін 1945. Шлях Перамогі".
У 12.30 у выставачнай зале экспазіцыі "Музей вайны – тэрыторыя міру" будзе адкрыта выстава "Час не ўладны над веліччу Подзвігу".
На выставе прадстаўлены прадметы мастацтва, дакументы, асабістыя рэчы франтавых гадоў, узнагароды ваеннаслужачых Брэсцкага гарнізона 1941 года, абаронцаў Брэсцкай крэпасці, партызан – удзельнікаў Берлінскай аперацыі і штурму рэйхстага, якія пераможна завяршылі вайну ў маі 1945 года.
Выстава з'яўляецца сумесным праектам ДУ "Мемарыяльны комплекс "Брэсцкая крэпасць-герой" і шэрага музеяў Рэспублікі Беларусь: УК "Брэсцкі абласны краязнаўчы музей", УК "Ушацкі музей народнай славы імя Героя Савецкага Саюза У.Я.Лабанка", ДУ "Круглянскі раённы гісторыка-краязнаўчы музей імя Ф.К.Багушэвіча», УК «Мазырскі аб'яднаны краязнаўчы музей».
Наведвальнікі могуць пазнаёміцца з экспазіцыяй да 30 чэрвеня 2025 года.