Паважаныя наведвальнікі!
У перадсвяточныя і святочныя дні будуць змены ў арганізацыі дарожнага руху падчас правядзення мерапрыемстваў і рэпетыцый у г.Брэсце, у тым ліку, у раёне Брэсцкай крэпасці.
30 красавіка 2025 г. з 19.00 да 21.00 – пл.Леніна, вул.Леніна да вул.Гогаля;
5 мая 2025 г. з 19.00 да 21.00,
7 мая 2025 г. з 19.00 да 21.00,
9 мая 2025 г. з 8.00 да 11. 00:
па вуліцы Герояў абароны Брэсцкай крэпасці на ўчастку ад вуліцы Фаміна да вуліцы Леніна;
па вуліцы Леніна на ўчастку ад спуску з пуцеправода да вуліцы Інтэрнацыянальнай;
па праспекце Машэрава на ўчастку ад вуліцы Карла Маркса да вуліцы Зубачова;
па вуліцы Зубачова на ўчастку ад Варшаўскай шашы да вуліцы Герояў абароны Брэсцкай крэпасці;
па вуліцы Гогаля на ўчастку ад вуліцы Крупскай да вуліцы Зубачова;
па вуліцы Камуністычнай на ўчастку ад вуліцы Вароўскага да праспекта Машэрава.
У час мерапрыемстваў будзе забаронены ўезд транспартных сродкаў на паркоўку ля Перадуваходнай плошчы ДУ "Мемарыяльны комплекс "Брэсцкая крэпасць-герой" (з боку Галоўнага ўваходу – "Зоркі"), а таксама забаронены рух транспартных сродкаў па вуліцы Зубачова на ўчастку ад перасячэння з вуліцай Гогаля да скрыжавання з праспектам Машэрава.
Улічвайце дадзеныя змены пры пабудове сваіх маршрутаў.