6 чэрвеня 2025 года ў канферэнц-зале Музея абароны Брэсцкай крэпасці адбылося ўзнагароджанне пераможцаў XVII Творчай акцыі «Малююць дзеці», прысвечанай 80-годдзю Вялікай Перамогі і 60-годдзю прысваення Брэсцкай крэпасці ганаровага звання «Герой». Акцыя ў фармаце пленэра прайшла 1 чэрвеня ў ДУ «Мемарыяльны комплекс «Брэсцкая крэпасць-герой».
З 72 удзельнікаў членамі прафесійнага журы вызначаны 18 пераможцаў, якім былі ўручаны дыпломы і каштоўныя падарункі ад арганізатараў конкурсу.
Дзякуем усім удзельнікам, іх кіраўнікам і бацькам! Жадаем творчага натхнення і шматлікіх перамог!