У рамках мерапрыемстваў, прысвечаных Дню ўсенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа, у ДУ "Мемарыяльны комплекс "Брэсцкая крэпасць-герой" 20-22 чэрвеня былі праведзены наступныя мерапрыемствы:
20 чэрвеня:
Адкрыццё II Рэспубліканскага маладзёжнага патрыятычнага форуму «Цытадэль памяці: рэха вайны. Захаваем памяць разам», а таксама мітынг, прысвечаны адкрыццю IVФестывалю дзіцячай міратворчасці «Дзеці за мір» (Брэсцкае абласное аддзяленне ГА «Фонд міру»).
Адбылося адкрыццё 2 выставак:
выстаўка Мінскага мастацкага каледжа імя Глебава "Ад Масквы да Брэста" ў рамках II Міжнароднага гістарычнага форуму "Памяць без межаў" з удзелам дэлегацый вышэйшых навучальных устаноў пагранічнага профілю краін СНД (у выставачнай зале экспазіцыі "Музей вайны – тэрыторыя міру"). Выстаўка з'яўляецца вынікам беларуска-расійскага праекта, які аб'яднаў маладых мастакоў і выкладчыкаў з каледжаў Расіі і Беларусі;
выстаўка “Удмуртыя – Беларусі: брацкая дапамога ў 1941–1945 гг.” па матэрыялах Архіўнага фонду Удмурцкай Рэспублікі раскрывае лёсы жыхароў Удмуртыі, якія ў гады Вялікай Айчыннай вайны гераічна змагаліся на тэрыторыі Беларусі, а таксама тых, хто аднаўляў народную гаспадарку вызваленай Беларусі. На адкрыцці выставы прысутнічала афіцыйная дэлегацыя Удмурцкай Рэспублікі на чале з намеснікам Старшыні Урада Наталляй Уладзіміраўнай Тойкінай. Выстава экспануецца ў Музеі абароны Брэсцкай крэпасці.
Ва ўнутраным двары экспазіцыі "Абарона Усходняга форта" прайшоў ваенна-патрыятычны вечар паэзіі і бардаўскай песні "І памятае выратаваны свет...". Падчас мерапрыемства ў мемарыяльнай зоне "Апошнія метры" адбылася цырымонія адкрыцця таблічкі з імем абаронцы Брэсцкай крэпасці М.В.Таўмы, які загінуў у палоне, чый лёс устаноўлены ў выніку даследчай пошукавай работы супрацоўнікаў мемарыяла. На вечары памяці прагучалі песні і вершы ў выкананні ўдзельнікаў II Рэспубліканскага маладзёжнага патрыятычнага форуму "Цытадэль Памяці", акцёраў камернага тэатральнага ансамбля "Амадэй" - лаўрэатаў міжнародных конкурсаў і Міхаіла Мацкевіча (г. Мінск), удзельнікаў Акцёрскай студыі Яніны Малінчык, удзельнікаў ваенна-гісторыка-патрыятычнага клуба "За Савецкую Радзіму!" (г. Магілёў).
Каля Паўночнай брамы Брэсцкай крэпасці прайшла цырымонія адкрыцця помніка савецкім пагранічнікам.
У экспазіцыі "Музей вайны – тэрыторыя міру" адбылася прэзентацыя кнігі Міністэрства транспарту Расійскай Федэрацыі "Транспартнікі – Героі Вялікай Перамогі", якая распавядае пра ўклад працаўнікоў транспартнай сферы ў дасягненне Вялікай Перамогі, а таксама прайшла патрыятычная акцыя "Дарогамі Вялікай Перамогі", падчас якой супрацоўнікамі ПАА “Газпрам” была перададзена ў капсулах зямля з гарадоў-герояў у музейны фонд мемарыяла.
21 чэрвеня:
У Музеі абароны Брэсцкай крэпасці працавала інтэрактыўная пляцоўка “Жывая гісторыя. Чэрвень 1941. Брэсцкі гарнізон».
На плошчы Цырыманіялаў адбылася ўрачыстая цырымонія Старта культурна-адукацыйнага праекта "Цягнік Памяці", які аб'яднаў 200 школьнікаў з розных краін.
На пляцоўцы каля Цярэспальскай брамы прайшла X Міжнародная маладзёжная акцыя "Баявы разлік", а на тэрыторыі мемарыяла – акцыя "Бессмяротны гарнізон" з удзелам курсантаў ДУ "Інстытут пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь".
22 чэрвеня кульмінацыяй памятных мерапрыемстваў сталі канцэрт-рэквіем ноччу на плошчы Цырыманіялаў, ускладанне кветак да Вечнага агню і маштабная ваенна-гістарычная рэканструкцыя «22 чэрвеня 1941 года. Брэсцкая крэпасць» на досвітку.
У канферэнц-зале Музея абароны Брэсцкай крэпасці адбыўся круглы стол з удзелам Дзяржаўнага сакратара Саюзнай дзяржавы Глазьева С.Ю. і прэзентацыя кнігі “Дарога да мая 1945”.
У руінах Белага палаца ў выкананні акцёраў Брэсцкага абласнога драматычнага тэатра прайшла адкрытая тэатралізаваная чытка фрагмента твора С.Смірнова "Брэсцкая крэпасць".