9 ліпеня 2025 года ў Музеі абароны Брэсцкай крэпасці адбылося адкрыццё выставы "Жывыя радкі вайны". Праект створаны да 80-годдзя Вялікай Перамогі прадстаўнікамі ГА "Беларускі саюз філатэлістаў" Брэсцкае аддзяленне і закліканы захаваць памяць пакаленняў і паказаць гісторыю Вялікай Айчыннай вайны з дапамогай філатэліі.

У гады вайны пошта была жывой ніткай, якая звязвала франтавікоў з родным домам. Лісты, якія дастаўлялі на перадавую, дапамагалі байцам выдужаць і выжыць у самыя цяжкія моманты вайны.

На планшэтах і стэндах выставы прадстаўлены паштовыя канверты і адпраўленні перыяду вайны і акупацыі, лісты ваеннага часу марской і палявой пошты. Матэрыялы выстаўкі закліканы паказаць работу пошты ў складаных умовах ваеннага часу і прадставіць розныя ўзоры паштовых адпраўленняў.

Выстава будзе экспанавацца да сярэдзіны жніўня 2025 года.

4d027a5d e409 41f2 a512 6e992ee9e67a

44410f46 4cb8 4a07 9451 b0e0b12f0ee8

e5c74163 92d7 4590 8ca0 b8234a7bc402

c2b39854 380b 43f2 aff9 ebb18bd2ac6b

4ad39b21 634d 4a58 9281 30405da41fc5

4e3e1374 be16 4084 8984 6405d58c072c

1a32599d 55e2 46fa b586 64623cc3bdce