У рамках мерапрыемстваў, прымеркаваных да 81-й гадавіны вызвалення г.Брэста ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, у ДУ "Мемарыяльны комплекс "Брэсцкая крэпасць-герой" запланаваны наступныя мерапрыемствы:
24 ліпеня 2025 года ў 15.00 у філіяле "Музей 5 форт" адбудзецца адкрыццё выставы "Смаленская крэпасць і Вялікая Айчынная вайна 1941-1945 гадоў", прадастаўленай дзяржаўным музеем "Смаленская крэпасць" (РФ). Выстаўка прысвечана лёсу Смаленскай крэпасці ў ваенныя і пасляваенныя гады.
25 ліпеня 2025 года ў 17.00 у канферэнц-зале Музея абароны Брэсцкай крэпасці адбудзецца выступленне камернага музычнага тэатра “Амадэй” з музычна-паэтычнай кампазіцыяй “Балада пра салдата”.
У праграме прагучаць песні і вершы кампазітараў-франтавікоў у выкананні лаўрэатаў міжнародных конкурсаў.
Уваход свабодны..
27 ліпеня 2025 года ў 11.00 на плошчы Цырыманіялаў пройдзе ўскладанне кветак да Вечнага агню і цырымонія закрыцця III Міжнароднага Парада аркестраў "Брэсцкая крэпасць".