Паважаныя наведвальнікі.

         23 жніўня 2025 г. (субота) у філіяле «Музей 5 форт» з 12.00 да 17.30 будзе працаваць інтэрактыўны ваенна-гістарычны лагер (паказ жыцця ніжніх чыноў Рускай імператарскай і Германскай кайзераўскай армій: нясенне службы вартавымі, праца палкавога лазарэта, навучанне ніжніх чыноў прыёмам штыкавага бою, прыёмам кідання ручных гранат і іншае).). Уваход па білетах.

         24 жніўня 2025 г. (нядзеля) у сувязі з правядзеннем ваенна-гістарычнай рэканструкцыі «Непакораная цвярдыня» з 9.00 да 15.00 філіял «Музей 5 форт» будзе закрыты для наведвання і экскурсійнага абслугоўвання.

         Мерапрыемства адбудзецца ў 12.00 (уваход на тэрыторыю форта і рух транспарту будзе ажыццяўляцца з 9.00 да 11.30, з 14.00 да 18.00).

         З 15.00 да 18.00 філіял «Музей 5 форт» працуе ў штатным рэжыме.

         Уваходныя білеты на рэканструкцыю можна набыць з 15.08.2025 г. у касе філіяла «Музей 5 форт». Колькасць білетаў абмежавана.

         Просім прабачэння за часовыя нязручнасці.