24 верасня 2025 г. у выставачнай зале экспазіцыі «Музей вайны – тэрыторыя міру» ДУ «Мемарыяльны комплекс «Брэсцкая крэпасць-герой» адбылося адкрыццё выставачнага праекта з фондаў мемарыяльнага музея антыяпонскай вайны кітайскага народа (КНР, г. Пекін).
Перад пачаткам мерапрыемства адбылася цырымонія ўскладання кветак да Вечнага агню мемарыяльнага комплексу.
Мерапрыемства, прымеркаванае да 80-годдзя Перамогі ў Другой сусветнай вайне, з'яўляецца вынікам шматгадовага ўзаемадзеяння паміж нашымі музеямі ў пытаннях захавання гістарычнай памяці.
У ходзе мерапрыемства адбылося падпісанне Дагавора аб супрацоўніцтве паміж ДУ «Мемарыяльны комплекс «Брэсцкая крэпасць-герой» і Мемарыяльным музеем антияпонской вайны кітайскага народа.
На адкрыцці выставы прысутнічалі ганаровыя госці: Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Кітайскай Народнай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь Чжан Вэньчуань, дырэктар Мемарыяльнага музея антыяпонскай вайны кітайскага народа Ло Цунькань, загадчык аддзела ўпраўлення культуры і народнай творчасці Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь Слесарчык Дзмітрый Леанідавіч, старшыня Брэсцкага гарадскога выканаўчага камітэта Лабадзінскі Сяргей Мікалаевіч.