Паважаныя наведвальнікі мемарыяльнага комплексу «Брэсцкая крэпасць-герой»! Паведамляем, што ў межах мерапрыемстваў, прысвечаных Тыдню бацькоўскай любові, устаноўлена зніжка ў памеры 50% ад кошту ўваходнага білета для членаў адной сям'і (бацькі, дзеці), якія наведваюць экспазіцыі мемарыяльнага комплексу ў індывідуальным парадку 14 кастрычніка (Дзень маці), 21 кастрычніка (Дзень бацькі).