20 лютага 2026 г. у выставачнай зале экспазіцыі «Музей вайны – тэрыторыя міру» адкрылася выстава «Перамогай народжаная», прысвечаная 80-годдзю ўтварэння Калінінградскай вобласці. Гэта выстава з'яўляецца сумесным выставачным праектам Дзяржаўнай бюджэтнай установы культуры «Калінінградскі абласны гісторыка-мастацкі музей» (Расійская Федэрацыя) і Дзяржаўнай установы «Мемарыяльны комплекс «Брэсцкая крэпасць-герой».

01

На мерапрыемстве прысутнічалі прадстаўнікі музейнай супольнасці, дыпламатычных місій, грамадскіх аб’яднанняў.

02

03

У экспазіцыі выставы прадстаўлены рэдкія ваенныя фатаграфіі са збораў Калінінградскага абласнога гісторыка-мастацкага музея і Расійскага дзяржаўнага архіва кінафотадакументаў (г. Санкт-Пецярбург), здымкі фотамастака Эдуарда Маўчанава.

05

06

Пра тых, хто ў чэрвені 1941 г. пачынаў свой баявы шлях ля сцен Брэсцкай крэпасці, хто вызваляў г. Брэст у 1944 г. і ўдзельнічаў у штурме г. Кёнігсберга, раскажа матэрыял з фондаў мемарыяльнага комплексу «Брэсцкая крэпасць-герой».

04

Выстава працуе да 31 сакавіка 2026 г.