Паважаныя наведвальнікі!
Звяртаем Вашу ўвагу, што 28 сакавіка 2026 года з 6.00 да 14.00 будзе забаронены ўезд транспартных сродкаў на паркоўку каля Перадуваходнай плошчы ДУ «Мемарыяльны комплекс «Брэсцкая крэпасць-герой» (з боку Галоўнага ўваходу – «Зоркі») у сувязі з правядзеннем мерапрыемства «Адкрыццё мотасезона «Брэст – 2026».
Просім улічваць дадзеную інфармацыю пры планаванні сваіх маршрутаў.