11 красавіка 2026 года ў канферэнц-зале Музея абароны Брэсцкай крэпасці адбылося падвядзенне вынікаў і ўзнагароджанне пераможцаў VI Конкурсу чытальнікаў ваеннай паэзіі «Пра герояў былых часоў».

У Год беларускай жанчыны спонсарам конкурсу выступіла Аб'яднаная арганізацыя ААТ "Белаграпрамбанк" Грамадскага аб'яднання "Беларускі саюз жанчын", якая прадаставіла прызы пераможцам.


З 88 прэтэндэнтаў на перамогу з розных рэгіёнаў Брэсцкай вобласці ва ўзросце ад 6 да 22 гадоў лаўрэатам конкурсу стаў 31 удзельнік.

4 ўдзельнікі адзначаны за чытанне аўтарскіх твораў.


Члены прафесійнага журы адзначылі высокі ўзровень падрыхтоўкі канкурсантаў, якія паэтычнымі вобразамі змаглі выказаць і перадаць, што вайна – гэта не толькі цяжкі час болю страт, але і час бяспрыкладнай мужнасці, гераічнай самаахвярнасці і непахіснай веры ў Перамогу.


Дзякуем усім удзельнікам, іх бацькам, кіраўнікам, членам журы і нашым спонсарам!
Жадаем усім творчых поспехаў, новых дасягненняў і заўсёды мірнага неба!