6 мая 2026 года ў 14 .00 у выставачнай зале экспазіцыі "Музей вайны – тэрыторыя міру" адбудзецца адкрыццё выставы "У барацьбе супраць нацызму мы былі разам".
Выставачны праект прадстаўлены Федэральнай дзяржаўнай бюджэтнай установай культуры "Цэнтральны музей Вялікай Айчыннай вайны 1941-1945 гг." (г. Масква, Расійская Федэрацыя).
Праект паказвае шматнацыянальны характар Вялікай Перамогі і ўклад кожнай рэспублікі ў справу барацьбы з фашызмам, прысвечаны 81-й гадавіне Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.
На выставе прадстаўлена 28 планшэтаў, падзеленых на 15 раздзелаў, кожны з якіх прысвечаны адной з 15 рэспублік, якія ўваходзілі ў склад СССР. Адлюстраваны асноўныя этапы Вялікай Айчыннай вайны і раскрыты баявы і працоўны ўклад грамадзян гэтых рэспублік у перамогу над нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Матэрыялы для выставы прадаставілі міністэрствы культуры і нацыянальныя музеі Азербайджана, Арменіі, Беларусі, Казахстана, Кіргізіі і Таджыкістана. Уклад у Перамогу астатніх савецкіх рэспублік паказаны на аснове матэрыялаў Цэнтральнага музея Вялікай Айчыннай вайны 1941-1945 гг. (Музей Перамогі).
Галоўная мэта міжнароднага праекта – імкненне захаваць духоўнае і маральнае адзінства народаў.
З фондаў ДУ "Мемарыяльны комплекс "Брэсцкая крэпасць-герой" – прадметы абаронцаў Брэсцкай крэпасці, удзельнікаў баёў у раёне г. Брэста – прадстаўнікоў розных нацыянальнасцей Савецкага Саюза.
Выстава будзе працаваць з 6 мая 2026 г. да 15 чэрвеня 2026 г.