6 мая 2026 г. у выставачнай зале экспазіцыі «Музей вайны - тэрыторыя міру» адбылося адкрыццё выставы «У барацьбе з нацызмам мы былі разам», якая прысвечана 81-й гадавіне Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне і з'яўляецца сумесным выставачным праектам ФДБК 1941-1945 гг.» (Музей Перамогі, г. Масква, Расійская Федэрацыя) і мемарыяльнага комплексу "Брэсцкая крэпасць-герой".

Адкрыў выставу дырэктар ДУ «Мемарыяльны комплекс «Брэсцкая крэпасць-герой» Каркатадзе Аляксандр Аляксандравіч.

Выства складаецца з 15 раздзелаў (28 планшэтаў), кожны з якіх прысвечаны адной з 15 рэспублік, якія ўваходзілі ў склад СССР. Адлюстраваны асноўныя этапы Вялікай Айчыннай вайны і раскрыты баявы і працоўны ўклад грамадзян гэтых рэспублік у перамогу над нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Планшэты выстаўкі дапаўняюць прадметы з фондаў ДУ "Мемарыяльны комплекс "Брэсцкая крэпасць-герой" – больш за 90. Яны расказваюць пра лёсы абаронцаў Брэсцкай крэпасці, удзельнікаў баёў у раёне г. Брэста – прадстаўнікоў розных нацыянальнасцей Савецкага Саюза, пра іх уклад у барацьбу супраць фашызму.

На адкрыцці выступіў сын абаронцы Брэсцкай крэпасці Сёмачкіна Ільі Ягоравіча – Уладзімір Ільіч Сёмачкін, віцэ-консул Генеральнага консульства Расійскай Федэрацыі ў г. Брэсце – Сівоў Дзмітрый Андрэевіч, настаяцель гарнізоннага храма Свяціцеля Мікалая Цудатворца ў Брэсцкай крэпасці – протаіерэй Віталь Ханавец.

Галоўная мэта міжнароднага праекта – імкненне захаваць духоўнае і маральнае адзінства народаў.

Выстава працуе да 15 чэрвеня 2026 г.


7 мая 2026 года на плошчы Цырыманіялаў адбылося ўрачыстае перапахаванне астанкаў 7 абаронцаў Брэсцкай крэпасці. Астанкі былі знойдзены на розных участках Кобрынскага ўмацавання Брэсцкай крэпасці ў перыяд з ліпеня 2025 па сакавік 2026 года падчас земляных работ.

У гэты ж дзень на мемарыяльныя пліты вынесена імя абаронцы крэпасці – сяржанта Мамкіна Рыгора Філатавіча, які загінуў 22 чэрвеня 1941 года падчас баёў у размяшчэнні 98-га асобнага супрацьтанкавага артылерыйскага дывізіёна. Яго імя і лёс устаноўлены падчас даследчай работы навуковых супрацоўнікаў мемарыяльнага комплексу.

На ўрачыстым мерапрыемстве прысутнічалі воіны Брэсцкага гарнізона, прадстаўнікі органаў улады, грамадскіх арганізацый, духавенства, жыхары і госці горада.

Гэтыя мерапрыемствы – даніна павагі і бязмернай удзячнасці ўсім тым, хто аддаў жыццё за Радзіму ў барацьбе з ворагам, а таксама тым, хто змагаўся, выстаяў і перамог у Вялікай Айчыннай вайне. Ніхто не забыты, і нішто не забыта!
