
9 мая 2026 года ў Брэсцкай крэпасці адбыліся ўрачыстыя мерапрыемствы, прымеркаваныя да 81-й гадавіны Вялікай Перамогі.

На плошчы Цырыманіялаў прайшоў урачысты мітынг і цырымонія ўскладання кветак да Вечнага агню прадстаўнікамі дзяржаўных структур і ўстаноў, дыпмісій, працоўных калектываў, грамадскіх і ветэранскіх арганізацый, жыхароў і гасцей горада Брэста, удзельнікаў шэсця «Беларусь памятае. Памятаем кожнага». Ва ўрачыстых мерапрыемствах таксама ўдзельнічалі вайскоўцы Брэсцкага гарнізона.

Удзельнікамі мерапрыемстваў сталі не менш за 35 тысяч чалавек.

Больш за 2 тысячы аб'яднала акцыя «Беларусь памятае».


Атмасферу свята падарыў усім прысутным тэматычны канцэрт удзельнікаў ІІІ фестывалю хароў хлопчыкаў і юнакоў "Берасцейскія харавыя асамблеі". У выставачнай зале экспазіцыі "Музей вайны – тэрыторыя міру" ўвазе наведвальнікаў музеяў прапанавана выстава "У барацьбе супраць нацызму мы былі разам".


Увечары неба над Брэсцкай крэпасцю асвеціць святочны салют.