У 2026 годзе творчая акцыя «Малююць дзеці» праводзіцца не будзе.

У дзень яе штогадовага правядзення – 1 чэрвеня – у Музеі абароны Брэсцкай крэпасці пачне экспанаванне выстава дзіцячага малюнка «Крэпасць: пачатак гісторыі», створанай па выніках акцый мінулых гадоў і прымеркаванай да юбілейнай даты.

1 чэрвеня 1836 года – 190 гадоў таму – пачалося будаўніцтва абароннай казармы Цытадэлі Брэст-Літоўскай крэпасці. На выставе будуць прадстаўлены работы мінулых гадоў, якія адлюстроўваюць перыяд будаўніцтва Брэст-Літоўскай крэпасці.

У рамках падвядзення вынікаў творчай акцыі «малююць дзеці» ў чэрвені-верасні 2026 года будуць экспанавацца яшчэ дзве выставы дзіцячага малюнка – «У полымі вайны» і «Рэха ў граніце», прымеркаваныя да 85-годдзя гераічнай абароны Брэсцкай крэпасці і 55-годдзя мемарыяльнага комплексу.