4-5 чэрвеня ў г.Брэсце адбылася Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя “1941 год ў гісторыі Беларусі: трагедыя, гераізм, памяць”, прымеркаваная да 85-годдзя пачатку Вялікай Айчыннай вайны, арганізаваная Інстытутам гісторыі Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі, Брэсцкім дзяржаўным універсітэтам імя А.С.Пушкіна, ДУ “Мемарыяльны комплекс “Брэсцкая крэпасць-герой” пры падтрымцы Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта.

Сярод удзельнікаў – прадстаўнікі Беларусі, Расіі, Казахстана, Славеніі.

All

Пад час пленарнага пасяджэння (Брэсцкі дзяржаўны універсітэт імя А.С.Пушкіна) і работы секцый (ДУ “Мемарыяльны комплекс “Брэсцкая крэпасць-герой”, Рэспубліканскі адукацыйны аздараўленчы цэнтр  патрыятычнага выхавання моладзі) вучоныя, работнікі музеяў, архіваў, устаноў адукацыі, краязнаўцы  абмеркавалі пытанні вывучэння пачатковага перыяду Вялікай Айчыннай вайны, генацыда беларускага народа, антыфашысцкага супраціўлення, асобных персаналій і падзей.

Zal

У рамках канферэнцыі адбылося падпісанне Пагаднення аб супрацоўніцтве паміж Інстытутам гісторыі Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі і ДУ “Мемарыяльны комплекс “Брэсцкая крэпасць-герой”.

Kork