Пад час работы VI Фестывалю ваенна-гістарычнай рэканструцыі “Непакораная цвярдыня” 22-23 жніўня 2026 г.  уваход на тэрыторыю форта №  5 будзе ажыццяўляцца толькі па уваходным білетам музея.

Уваходныя білеты на наведванне 23 жніўня ваенна-гістарычнай рэканструкцыі неабходна набыць загадзя ў касе філіяла «Музей 5 форт» (г. Брэст, вул. Старадарожная, 99) 18-22 жніўня 2026 г.

Кошт: 12 рублёў – дарослы

            6 рублёў – навучэнцы.

Колькасць білетаў абмежавана!

23 жніўня 2026 г. продаж білетаў не ажыццяўляецца.

У выпадку датэрміновай рэалізацыі білетаў, інфармацыя аб спыненні продажу будзе апублікавана на сайце і ў сацсетках мемарыяла.

Кантактныя тэлефоны па пытаннях набыцця білетаў:

+375 33 326 50 95, + 375 162 97 77 15.

22 жніўня 2026 г. філіял “Музей 5 форт”, інтэрактыўны лагер рэканструктараў працуюць з 9.00 да 20.00. Уваход – да 19.30.

23 жніўня 2026 г. уваход на тэрыторыю форта будзе адбывацца з 9.00 да 11.30, з 14.30 да 17.30.

У сувязі з правядзеннем масавага мерапрыемства уводзіцца часовая забарона руху транспартных сродкаў  і самаходных машын 23 жніўня 2026 г. з 8.00 да 14.30 па вул. Старадарожнай на ўчастку ад скрыжавання з вул. Пагранічнай да форта № 5.

Afisha 5 fort