4 верасня 2026 года, напярэдадні юбілейных дат мемарыяльнага комплексу "Брэсцкая крэпасць-герой": 55-годдзя з дня заснавання мемарыяла і 70-годдзя Музея абароны Брэсцкай крэпасці – тут сустрэлі 29-мільённага наведвальніка. Ім стаў жыхар горада Паўднёва-Сахалінска з Расійскай Федэрацыі Раман Пацэка.


Сям'ю Рамана Уладзіміравіча, якая наведвае Беларусь, прывітаў дырэктар мемарыяльнага комплексу, член Савета Рэспублікі Беларусь Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Аляксандр Аляксандравіч Каркатадзе. Ён уручыў ганароваму наведвальніку памятныя падарункі і сертыфікат на права аднаразовага бясплатнага наведвання ўсіх экспазіцый мемарыяла,
Для гасцей з Расіі была праведзена аглядная экскурсія, якая пакінула моцныя ўражанні і захапленне тым, з якой увагай ставяцца ў Беларусі да ўвекавечання памяці аб падзеях Вялікай Айчыннай вайны.

Брэсцкая крэпасць многія гады застаецца месцам прыцягнення ўсіх, каму дарагая памяць аб подзвігу абаронцаў Айчыны. За папярэднія 5 гадоў мемарыял наведалі 2 мільёны 800 тысяч чалавек з больш як 40 краін свету, супрацоўнікамі праведзена 56 тысяч экскурсій. Ужо за 8 месяцаў бягучага года яго наведвальнікамі сталі больш за 610 тысяч чалавек, праведзена каля 11 тысяч экскурсій.
Цікавасць да гісторыі Брэсцкай крэпасці расце з году ў год. Мемарыял жыве, памятае, з упэўненасцю глядзіць у будучыню і чакае сваіх новых наведвальнікаў.
