Выстаўка “Брэсцкая крэпасць. Зямля неўміручасці» прысвечана 55-годдзю мемарыяльнага комплексу «Брэсцкая крэпасць-герой», урачыстае адкрыццё якога адбылося 25 верасня 1971 г.

01

02

Выстаўка заснавана на матэрыялах з фондаў ДУ "Мемарыяльны комплекс "Брэсцкая крэпасць-герой". Складаецца з 10-ці планшэтаў, дакументаў і кніг, партрэтаў абаронцаў Брэсцкай крэпасці і тых, якія загінулі,  і тых, якія засталіся ў жывых (аўтар: П.С.Дурчын). Матэрыялы выстаўкі распавядаюць аб гераічнай абароне крэпасці над Бугам у чэрвені-ліпені 1941 г., аб трагедыі пачатку Вялікай Айчыннай вайны праз лёсы саміх абаронцаў і членаў сем'яў каманднага і начальніцкага саставу.

03

05

Мемарыяльны комплекс ствараўся ў памяць аб людзях, якія, праявіўшы стойкасць і мужнасць, змагаліся за свабоду і незалежнасць сваёй краіны.

Паказана роля пісьменніка С.С.Смірнова ў даследаванні тэмы абароны Брэсцкай крэпасці. Дакументы выстаўкі сведчаць аб складаным працэсе адбору праектаў мемарыяла, яго аўтарах.

06

07

 Сёння мемарыяльны комплекс "Брэсцкая крэпасць-герой" выконвае асаблівую ролю па ўвекавечанні праўды аб Вялікай Айчыннай вайне, фарміруючы культуру гістарычнай памяці.

08

09

Выстава будзе працаваць да 9 лістапада 2026 г.