9 лістапада 2026 года ў Вялікай канцэртнай зале Беларускай дзяржаўнай філармоніі адбылася ўрачыстая цырымонія ўручэння ўзнагарод Саюзнай дзяржавы.
Сярод тых, чый уклад у саюзнае будаўніцтва атрымаў высокую ацэнку, – член Савета Рэспублікі Беларусь, дырэктар мемарыяльнага комплексу «Брэсцкая крэпасць-герой» Аляксандр Аляксандравіч Каркатадзе. Заслужаную ўзнагароду – медаль «За ўклад у развіццё Саюзнай дзяржавы» – уручаў Дзяржаўны сакратар Саюзнай дзяржавы Сяргей Глазьеў.

У 2024-2026 гг. супрацоўнікамі мемарыяла быў паспяхова рэалізаваны маштабны праект Саюзнай дзяржавы па капітальным рамонце і музеефікацыі аб'ектаў мемарыяльнага комплексу. Праграма ўключала 11 мерапрыемстваў, у тым ліку, стварэнне мемарыяльнай зоны “Смутак".
Пра рост цікавасці да гісторыі Брэсцкай крэпасці сведчаць лічбы: у бягучым годзе наведвальнікамі мемарыяла сталі больш за 720 тысяч чалавек, праведзена звыш 13 тысяч экскурсій.
Заслужаная ўзнагарода кіраўніка ўстановы – не толькі прызнанне праведзенай работы, але і стымул рухацца далей.

Заслуженная награда руководителя учреждения – не только признание проделанной работы, но и стимул двигаться дальше.