2 лютага 2023 года адзначаецца 80-годдзе Перамогі ў бітве пад Сталінградам, якая з’яўляецца найбольш значнай падзеяй у міравой ваеннай гісторыі. 

Бітва пачалася 17 ліпеня 1942 года і скончылася 2 лютага 1942 года разгромам 300-тысячнай групоўкі войск Германіі і яе саюзнікаў у ходзе наступальных аперацый “Уран” і “Кальцо”, якія паклалі пачатак карэнннаму пералому ў Вялікай Айчыннай вайне. 

Бітва на Волге змяніла ваенна-палітычнае становішча ў ходзе Другой сусветнай вайны і ўвайшла ў гісторыю як сведчанне велізарнай мужнасці і гераізму савецкага народа.

Гэтай знамянальнай падзеі прысвечана віртуальная выстаўка “Ледзяная пятля Сталінграда”, якая размешчана на сайце ДУ “Мемарыяльны комплекс “Брэсцкая крэпасць-герой”. Яна змяшчае матэрыялы аб ваенаслужачых Брэсцкага гарнізона чэрвеня 1941 г. – удзельніках вялікай бітвы.

Партнёрамі і удзельнікамі дадзенага выставачнага праекта з’яўляюцца: ФДБУК “Цантральны музей Вялікай Айчыннай вайны 1941–1945 гг.”, Музей Перамогі (г. Масква), ДУ “Мемарыяльны комплекс “Брэсцкая крэпасць-герой”, Мемарыяльны комплекс “Парк Перамогі” – дзяржаўны музей “Шон-Шараф” (музей “Славы”) Рэспублікі Узбекістан, Нацыянальны гістарычны музей Кыргызскай рэспублікі, Музей Незалежнасці Азербайжана, Ваенна-гістарычны музей  "Маці Арменія” МА РА, Музей Гісторыі Арменіі, Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчынная вайны, Пошукавы рух Малдовы.

Пазнаёміцца з выстаўкай можна па спасылцы.