ДУ “Мемарыльяны комплекс “Брэсцкая крэпасць-герой” запрашае прыняць удзел у III-м рэгіянальным конкурсе чытальнікаў ваеннай паэзіі “Пра герояў былых часоў” навучэнцаў агульнаадукацыйных устаноў г. Брэста і Брэсцкага раёна, навучэнцаў прафесійна-тэхнічных, сярэдне-спецыяльных і вышэйшых навучальных устаноў г. Брэста ва ўзросце ад 6 да 22 гадоў.

Удзельнікам прапануецца выразна прачытаць вершы, урыўкі з паэтычных твораў, якія прысвечаны Вялікай Айчыннай вайне. Дазваляецца чытанне аўтарскіх твораў.

Для ўдзелу ў конкурсе неабходна падаць Заяўку па ўстаноўленай форме (узор глядзіце ў Палажэнні пра правядзенне конкурсу – Дадатак №1) з 1 па 31 сакавіка 2023 года ўключна на e-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.

Конкурс пройдзе на тэрыторыі мемарыяльнага комплексу 15 красавіка 2023 года. Падвядзенне вынікаў і  ўзнагароджанне пераможцаў адбудзецца 22 красавіка 2023 года. Удзельнікі конкурсу атрымаюць сертыфікаты, а пераможцы будуць узнагароджаны дыпломамі і памятнымі падарункамі. 

З больш падрабязнай інфармацыяй пра конкурс можна пазнаёміцца ў Палажэнні.

Кантактны тэлефон (навукова-асветніцкі адзел): +375(29)257 33 00;         

+375 (162) 25 30 65; e-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.