Выстаўка "Багровы рубеж" прысвечана падзеям Ржэўскай бітвы (8 студзеня 1942 г. - 31 сакавіка 1943 г.).

Па выніках баёў зімы-вясны 1942 г. утварыўся Ржэўска-Вяземскі выступ: плацдарм да 160 км углыб і да 200 км па лініі фронту, які праціўнік называў "вароты да Масквы", дзе былі сканцэнтраваны 2/3 усіх сіл нямецкай групы армій "Цэнтр".

У перыяд аперацыі "Марс" часці Чырвонай арміі змаглі часткова прарваць нямецкую лінію фронту. На заключным этапе Ржэўска-Вяземскай наступальнай аперацыі (2-31 сакавіка 1943 г.) выступ быў ліквідаваны, вызвалены гарады Ржэў, Гжацк, Сычоўка, Белы, Вязьма.

Выстаўка падрыхтавана Музеем Перамогі (г. Масква) пры садзейнічанні партнёраў: Цверскага дзяржаўнага аб'яднанага музея і МБУК "Вяземскі гісторыка-краяведчы музей".З выставай можна азнаёміцца па спасылцы.