9 мая 2023 года ў мемарыяльным комплексе “Брэсцкая крэпасць-герой” прайшлі мерапрыемствы, прымеркаваныя да Дня Перамогі. Удзельнікамі сталі больш за 100 000 жыхароў і гасцей горада.
Сярод мерапрыемстваў:
цырымонія адкрыцця групы сцягоў на Перадуваходнай плошчы мемарыяла;
урачысты мітынг і цырымонія ўскладання кветак да Вечнага агню, вянкоў да пліт мемарыяла з удзелам ветэранаў, ваеннаслужачых Брэсцкага гарнізона, кіраўніцтва вобласці і горада, прадстаўнікоў працоўных калектываў, дыпмісій, грамадскіх арганізацый, жыхароў і гасцей горада, удзельнікаў акцыі “Беларусь памятае. Памятаем кожнага!”;
святочны канцэрт Заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь Акадэмічнага ансамбля песні і танца Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, а таксама Брэсцкага гарадскога духавога аркестра.
У межах рэспубліканскай акцыі “Ніхто не забыты, нішто не забыта!” наведванне музейных экспазіцый і экскурсійнае абслугоўванне ў святочны дзень было бясплатным. Наведвальнікамі сталі больш за 37 тысяч чалавек.
Кожны жадаючы мог пазнаёміцца не толькі з экспазіцыямі мемарыяла, але і праектамі МІА “Расія сёння” ў Рэспубліцы Беларусь: VR-рэканструкцыяй “Невядомы сцяганосец” і фотавыстаўкай “Савінфармбюро:
1943 год. Пачатак вызвалення”.
Да свята Вялікай Перамогі ў экспазіцыю Музея абароны Брэсцкай крэпасці ўведзены 4 фатаграфіі ваеннаслужачых Брэсцкага гарнізона – удзельнікаў баявых дзеянняў, трыма імёнамі дапоўнена мемарыяльная зона “Апошнія метры” экспазіцыі “Абарона Усходняга форта”. У канферэнц-зале Музея абароны Брэсцкай крэпасці на працягу дня дэманстраваліся дакументальныя і мастацкія фільмы пра Брэсцкую крэпасць, фільмы кінафестывалю “Перапынак на кіно” (РФ).
Завяршэннем урачыстых мерапрыемстваў стаў святочны салют.