1 чэрвеня ў мемарыяльным комплексе "Брэсцкая крэпасць-герой" пройдзе XV рэгіянальная творчая акцыя "Малююць дзеці", якая з 2008 года праходзіць штогод у Міжнародны дзень абароны дзяцей – 1 чэрвеня.
Запрашаем удзельнікаў ва ўзросце ад 9 да 17 гадоў.
Акцыя праводзіцца з мэтай развіцця цікавасці да мінулага Брэсцкай крэпасці, выхавання патрыятызму і пачуцця нацыянальнага гонару за мінулае Айчыны, захавання гістарычнай памяці Вялікай Айчыннай вайны.
Падрабязная інфармацыя пра ўмовы і тэрмін акцыі – у Палажэнні.