У 2023 годзе спаўняецца 79 гадоў вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Шлях да вызвалення пачаўся задоўга да аперацыі «Баграціён». Ужо ў чэрвені 1941 года на акупіраваных тэрыторыях, у тым ліку ў Брэсцкай вобласці, сфарміраваліся першыя партызанскія атрады і першыя падпольныя арганізацыі, якія адыгралі пазней вялікую ролю ў разгроме фашысцкіх войск. Чырвоная армія ўступіла на беларускую зямлю ў 1943 годзе, і першы населены пункт, вызвалены 23 верасня 1941 г. – горад Камарын Гомельскай вобласці.

Пачатку вызвалення Рэспублікі Беларусь і ўдзелу партызан і падпольшчыкаў Брэстчыны ў барацьбе супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў прысвечана выстаўка «З верай у Перамогу!», з якой можна пазнаёміцца, перайшоўшы па спасылцы.