Паважаныя наведвальнікі!

26 і 27 жніўня 2023 года ў філіяле «Музей 5 форт» адбудзецца III фестываль ваенна-гістарычнай рэканструкцыі «Непакораная цвярдыня», прысвечаны падзеям перыяду Першай сусветнай вайны на тэрыторыі Беларусі.
Жнівень 1915 года. Ужо больш за год у свеце шугае полымя сусветнай вайны. Пачынаецца «Вялікае адступленне» рускай арміі на ўсход з мэтай захавання цэласнасці і баяздольнасці арміі. Для прыкрыцця адыходзячых часцей рускай арміі і затрымання праціўніка ствараюцца спецыяльныя атрады. Прадстаўленыя эпізоды фестывалю расказваюць пра падзеі, якія адбываліся ў канцы лета 1915 года ў адным з фартоў N-скай крэпасці падчас Першай сусветнай вайны.

26 жніўня 2023 года (субота) з 12.30 да 17.30 будзе працаваць інтэрактыўны ваенна-гістарычны лагер ваеннаслужачых Рускай імператарскай арміі і кайзераўскай Германіі. Будзе паказана франтавое жыццё афіцэраў і ніжніх чыноў двух супрацьстаялых бакоў: нясенне вайсковай службы, змена варты, праца палявога лазарэта, навучанне прыёмам штыкавога бою, кіданню ручных гранат і іншае. Уваход па білетах.

27 жніўня 2023 года (нядзеля) філіял «Музей 5 форт» з 9:00 да 15:00 будзе закрыты для наведвальнікаў у сувязі з правядзеннем ваенна-гістарычнай рэканструкцыі «Непакораная цвярдыня». Наведванне ваенна-гістарычнай рэканструкцыі па запрашальных білетах.

Прыносім свае прабачэнні за часовыя нязручнасці.
Тэлефон для даведак: +375(33)326 50 95