8 верасня 2023 года ў выставачнай зале экспазіцыі «Музей вайны – тэрыторыя міру» адбылося адкрыццё выстаўкі «Адзінства фронту і тылу» з фондаў ФДБУК «Дзяржаўны ваенна-гістарычны музей-запаведнік «Прохараўскае поле».
На выстаўцы прадстаўлены фатаграфіі, дакументы, загады, тэлеграмы, асабістыя рэчы працаўнікоў тылу, прадметы побыту – больш за 100 экспанатаў, кожны з якіх мае сваю гісторыю. Яны дазваляюць убачыць, як функцыяніравалі галіны савецкай прамысловасці, сельскай гаспадаркі, як жыла краіна ў перыяд суровых ваенных выпрабаванняў.
Выстаўка раскрывае гераічную старонку подзвігу працоўнага народа і дазваляе зразумець, наколькі вялікі кошт Перамогі.
У гэты ж дзень у ФДБУК «Дзяржаўны ваенна-гістарычны музей-запаведнік «Прохараўскае поле» адбылося адкрыццё выставачнага праекта «Брэсцкая крэпасць. Помнік мужнасці» з фондаў ДУ «Мемарыяльны комплекс «Брэсцкая крэпасць-герой», прысвечанага абароне Брэсцкай крэпасці ў чэрвені-ліпені 1941 года і людзям, чые лёсы звязаны з Курскай і Белгародскай абласцямі.
Дадзены выставачны праект – гэта працяг сумеснага супрацоўніцтва, пачатак якому быў пакладзены ў 2016 годзе, калі выстаўка «Летапіс Брэсцкай крэпасці. Час. Падзеі. Людзі» з дзяржаўнай установы «Мемарыяльны комплекс «Брэсцкая крэпасць-герой» экспаніравалася ў сцянах Музея баявой славы Трэцяга ратнага поля Расіі ў пасёлку Прохараўка Белгародскай вобласці.
Экспаніраванне выставак працягнецца да 6 лістапада 2023 года.
Адкрыццё выстаўкі “Адзінства фронту і тылу”
- Падрабязнасці Навіны