Дарагія сябры!

Указам № 206 ад 7 чэрвеня 2021 года Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь усталявана дзяржаўнае свята – Дзень народнага адзінства, якое адзначаецца 17 верасня.

Гэтая дата – адна з найбольш значных у гісторыі нашай краіны. У гэты дзень у 1939 годзе Беларусь, падзеленая ў 1921 годзе згодна з Рыжскім мірным дагаворам, атрымала рэальную магчымасць стаць адзінай краінай.
Адноўленае адзінства дазволіла нашаму народу выстаяць у гады Вялікай Айчыннай вайны, заняць важнае месца ў міжнароднай супольнасці і стаць адным з заснавальнікаў Арганізацыі Аб'яднаных Нацый.

Сёння мы разам будуем моцную, незалежную і паспяховую дзяржаву. Дзень народнага адзінства падкрэслівае пераемнасць пакаленняў, непахіснасць і самадастатковасць Рэспублікі Беларусь. Гэта свята аб’ядноўвае пакаленні, сімвалізуе стойкасць нашых дзядоў і прадзедаў, адданасць і ўзаемную павагу беларусаў адзін аднаму і сваёй краіне.

Прыміце шчырыя віншаванні са святам! Жадаем усім міру, шчасця, дабрабыту і поспехаў ва ўсіх пачынаннях!