2 - 3 лістапада 2023 года ў г. Брэсце праходзіла сумесная калегія міністэрстваў культуры Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі.

У рамках мерапрыемстваў удзельнікі калегіі на чале з Міністрам культуры Рэспублікі Беларусь Анатолем Мечыслававічам Маркевічам, Міністрам культуры Расійскай Федэрацыі Вольгай Барысаўнай Любімавай і Дзяржаўным сакратаром Саюзнай дзяржавы Дзмітрыем Фёдаравічам Мезенцавым усклалі кветкі да Вечнага агню на плошчы Цырыманіялаў Брэсцкай крэпасці, ушанавалі памяць абаронцаў крэпасці і заклалі алею сумеснай калегіі міністэрстваў культуры абедзвюх краін, пасадзіўшы дрэвы на тэрыторыі мемарыяльнага комплексу. Для ўдзельнікаў калегіі была праведзена экскурсія па мемарыяле.

Няхай усе прынятыя сумесныя рашэнні на калегіі і будучыя праекты будуць паспяховымі і стваральнымі! 

1

2

3

4

5

6