7 лістапада – знамянальная дата ў гісторыі многіх народаў.
Кастрычніцкая рэвалюцыя 1917 года вызначыла ход сусветнай гісторыі, ускалыхнула і натхніла мільёны людзей на барацьбу супраць сацыяльнай няроўнасці і прыгнёту.
Менавіта тады былі закладзены асновы для нацыянальнага адраджэння многіх народаў і іх права на самавызначэнне, якія карэнным чынам паўплывалі на лёс і дзяржаўнасць нашай краіны.
Энергіяй Кастрычніка натхнёны Перамога ў Вялікай Айчыннай вайне, працоўныя здзяйсненні савецкага народа, прызнаныя ва ўсім свеце.
Павага да гісторыі, слаўных традыцый і здзяйсненняў многіх пакаленняў – важныя фактары кансалідацыі беларускага грамадства.
Прыміце віншаванні са святам і пажаданні здароўя, дабрабыту, міру і новых дасягненняў на карысць нашай Беларусі!
Віншуем з Днём Кастрычніцкай рэвалюцыі!
- Падрабязнасці Навіны