Сёння, 17 лістапада 2023 года, у Музеі абароны Брэсцкай крэпасці віталі 27-мільённага наведвальніка мемарыяла.

Ім стаў жыхар г. Казані (Рэспубліка Татарстан, Расійская Федэрацыя) Каранаеў Міхаіл Мікалаевіч, доктар гістарычных навук – зямляк абаронцы Брэсцкай крэпасці, Героя Савецкага Саюза Пятра Міхайлавіча Гаўрылава.

Ганароваму наведвальніку музея была праведзена экскурсія і ўручаны памятны падарунак.

million27