08 снежня 2023 года, у канферэнц-зале Музея абароны Брэсцкай крэпасці адбылася прэзентацыя аўтапрабегу “Садружнасць: Брэст – Волагда – Брэст”, прысвечанага абаронцу Брэсцкай крэпасці, лейтэнанту А.А.Вінаградаву і 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Арганізатарам выступіла Брэсцкае аддзяленне РГА “Рускае таварыства”.

Да прысутных звярнуліся з прывітальным словам Генеральны консул РФ у г. Брэсце А.Ю.Мурашаў, дырэктар ДУ “Мемарыяльны комплекс “Брэсцкая крэпасць-герой” А.А.Каркатадзе.

Падчас мерапрыемства арганізатары і ўдзельнікі папярэдняга аўтапрабегу “Садружнасць: Брэст – Іркуцк – Брэст” (2021) падзяліліся сваімі ўражаннямі, прадэманстравалі відэафільм па яго выніках і выказалі ўпэўненасць у тым, што такога роду аўтапрабегі, акцыі і іншыя мерапрыемствы, накіраваныя на ўмацаванне садружнасці народаў Саюзнай дзяржавы і захаванне гістарычнай памяці пра падзеі Вялікай Айчыннай вайны і яе героях, неабходны і запатрабаваны часам.

Аўтапрабег “Брэст – Волагда – Брэст” запланаваны на май 2024 года.

Жадаючыя прыняць удзел, дапамагчы ў яго правядзенні і фінансаванні могуць звяртацца да арганізатараў: старшыні Рэспубліканскага грамадскага аб’яднання “Рускае таварыства”, кіраўніку Брэсцкага аддзялення “Рускае таварыства” С.М.Моладаву, члену таварыства А.Ф.Манцу.