ДУ “Мемарыльяны комплекс “Брэсцкая крэпасць-герой” запрашае прыняць удзел у IV-м рэгіянальным конкурсе чытальнікаў ваеннай паэзіі “Пра герояў былых часоў” навучэнцаў агульнаадукацыйных устаноў г. Брэста і Брэсцкага раёна, навучэнцаў прафесійна-тэхнічных, сярэдне-спецыяльных і вышэйшых навучальных устаноў г. Брэста і Брэсцкай вобласці ва ўзросце ад 6 да 22 гадоў.

Удзельнікам прапануецца выразна прачытаць вершы, урыўкі з паэтычных твораў, якія прысвечаны Вялікай Айчыннай вайне. Дазваляецца чытанне аўтарскіх твораў.

Для ўдзелу ў конкурсе неабходна падаць Заяўку па ўстаноўленай форме (узор глядзіце ў Палажэнні пра правядзенне конкурсу – Дадатак 1) з 1 па 31 сакавіка 2024 года ўключна на e-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.

Конкурс пройдзе на тэрыторыі мемарыяльнага комплексу 13 красавіка 2024 года. Падвядзенне вынікаў і ўзнагароджанне пераможцаў адбудзецца 20 красавіка 2024 года.

Удзельнікі конкурсу атрымаюць сертыфікаты, а пераможцы будуць узнагароджаны дыпломамі і памятнымі падарункамі.
З больш падрабязнай інфармацыяй пра конкурс можна пазнаёміцца ў Палажэнні.

Кантактны тэлефон: +375 (162) 25 30 60 (з 9.00 да 17.00; выхадны – понядзелак) Хоміч Маргарыта Уладзіміраўна. 

kreaders