21 лютага 2024 г. у канферэнц-зале Музея абароны Брэсцкай крэпасці ДУ «Мемарыяльны комплекс «Брэсцкая крэпасць-герой» адбыўся кіналекторый «Сустрэча герояў Брэста», прысвечаны Міжнароднаму дню роднай мовы, які штогод адзначаецца 21 лютага.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел вучні 10-х класаў ДУА «Сярэдняя школа № 14 імя Я.М.Фаміна г.Брэста», а таксама супрацоўнікі мемарыяльнага комплексу.

Удзельнікам кіналекторыя быў прадэманстраваны хроніка-дакументальны фільм «Сустрэча герояў Брэста» (1961), кнігі на беларускай мове савецкага пісьменніка С.С.Смірнова, удзельніка абароны крэпасці А.І.Махнача, беларускага пісьменніка і мастака В.С. Шнарэвіча, нададзена ўвага творчасці беларускага драматурга К. Л. Губарэвіча.

На прыкладзе беларускамоўнай творчай і музейнай дзейнасці, прысвечанай абароне Брэсцкай крэпасці, была раскрыта падтрымка традыцый захавання роднай мовы. 

kino1

kino2