15 сакавіка ў Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь у Мемарыяльным комплексе «Брэсцкая крэпасць-герой» прайшла абласная грамадзянска-патрыятычная акцыя «Мы – грамадзяне Беларусі!»

У акцыі прынялі ўдзел адміністрацыя горада і мемарыяльнага комплексу, прадстаўнікі грамадскасці і моладзі, настаўнікі і навучэнцы ўстаноў адукацыі, юнармейцы Паста Памяці, а таксама жыхары горада Брэста.

У рамках акцыі прайшло шэсце калоны навучэнцаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі з Дзяржаўным сцягам Рэспублікі Беларусь, ускладанне кветак да Вечнага агню мемарыяльнага комплексу. Адбылося ўрачыстае ўручэнне пашпартоў і Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь лепшым навучэнцам устаноў адукацыі горада старшынёй Брэсцкага гарадскога выканаўчага камітэта Сяргеем Мікалаевічам Лабадзінскім.

1

2

3

4