У 2023 годзе Міністэрствам культуры РБ быў праведзены конкурс на лепшы лагатып (сімвал) 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, які адлюстроўвае канцэпцыю святкавання 80-й гадавіны вызвалення Рэспублікі Беларусь.

Пераможцам конкурсу з'яўляецца конкурсная работа Седзіча Аляксандра – «Лагатып 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў». Лагатып прадстаўлены стылізаваным контурам Рэспублікі Беларусь у колерах Дзяржаўнага флага краіны з выявай мемарыяла «Курган Славы» і адпаведнага надпісу.

Падрабязная інфармацыя прадстаўлена на афіцыйным сайце Міністэрства культуры https://www.kultura.gov.by/konkursy/