Дарагія сябры!

13 красавіка 2024 года ў мемарыяльным комплексе «Брэсцкая крэпасць-герой» прайшоў IV Рэгіянальны конкурс чытальнікаў ваеннай паэзіі «Пра герояў былых часоў», прысвечаны 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

У конкурсе прынялі ўдзел 148 чалавек ва ўзросце ад 6 да 22 гадоў. З іх: 31 школьнік Брэсцкага раёна, 20 – навучэнцы сярэдне-спецыяльных і прафесійна-тэхнічных навучальных устаноў Брэсцкай вобласці.
Членамі журы падведзены вынікі. У гэтым годзе 29 чалавек сталі лаўрэатамі конкурсу.

Віншуем нашых пераможцаў, уладальнікаў Гран-пры і дыпломаў І, ІІ, ІІІ ступені! 7 удзельнікаў адзначаны Граматамі за чытанне аўтарскіх вершаў.

Спіс лаўрэатаў/Спіс удзельнікаў з аўтарскімі вершамі

Запрашаем пераможцаў конкурсу 20 красавіка 2024 года 10.00 у канферэнц-залу Музея абароны Брэсцкай крэпасці для ўзнагароджання.

Дзякуем усім удзельнікам конкурсу і іх настаўнікам!

Разам мы захаваем памяць пра герояў Вялікай Айчыннай вайны!