Экскурсія по Музеі абароны Брэсцкай крэпасці

 

Маршрут:

Пастаянная экспазіцыя музея

Апісанне:

Музей абароны Брэсцкай крэпасці (1956) размешчаны ў адноўленай частцы абароннай казармы Цытадэлі. У 10-ці залах прадстаўлена каля 4 тысяч экспанатаў, якія знаёмяць наведвальніка з гісторыяй будаўніцтва крэпасці, падзеямі Першай сусветнай вайны (1914-1918), гісторыяй горада і крэпасці ў складзе Польшчы (1921-1939), гераізмам і мужнасцю ўдзельнікаў абароны Брэсцкай крэпасці ў чэрвені-ліпені 1941 года. У залах музея раскрыты ўдзел воінаў Брэсцкага гарнізона ў баях на іншых франтах Вялікай Айчыннай вайны, у вызваленні Беларусі і краін Заходняй Еўропы, роля пісьменніка С.С.Смірнова ў прызнанні подзвігу абаронцаў Брэсцкай крэпасці, гісторыя будаўніцтва мемарыяльнага комплексу.