26
Май
27 мая 2023 г. з 9 да 11 прамую тэлефонную лінію правядзе намеснік дырэктара па навуковай рабоце ДУ “Мемарыяльны комплекс “Брэсцкая крэпасць-герой” Міцюкова Алена Уладзіміраўна. Прамая тэлефонная лінія будзе праводзіцца па тэлефоне: 20-43-42.

25
Май
Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусі А.Р.Лукашэнкі ад 20 красавіка 2023 года № 120 ДУ «Мемарыяльны комплекс «Брэсцкая крэпасць-герой» у чарговы раз занесены на Рэспубліканскую дошку Гонару пераможцаў спаборніцтва за 2022 год. За дасягненне высокіх вынікаў у сферы сацыяльна-эканамічнага развіцця пераможцамі спаборніцтва прызнаныя 64 арганізацыі і рэгіёны. Занясенне на Рэспубліканскую дошку...

18
Май
20 мая 2023 г. (субота) з 11.00 да 17.00 да Міжнароднага дня музеяў у філіяле «Музей 5 форт» наведвальнікам будзе прадстаўлены праект «Жывая гісторыя», прысвечаны праслаўленаму Брэсцкаму гарнізону. «Жывая гісторыя», якая праводзіцца ДУ «Мемарыяльны комплекс «Брэсцкая крэпасць-герой» сумесна з брэсцкімі ваенна-гістарычнымі рэканструктарамі, дазволіць гледачам пабачыць ваенную форму, экіпіроўку і...

16
Май
Напярэдадні Дня Перамогі выйшаў з друку XVI том кнігі “Гісторыя, расказаная народам”. Кніга ўяўляе сабой народны летапіс Вялікай Айчыннай вайны. На яе старонках даследаванні ваенных гісторыкаў і дадзеныя з раней закрытых архіваў дапаўняюцца дакументамі, якія беражліва захоўваюцца ў сем’ях на тэрыторыі ўсёй постсавецкай прасторы: пісьмамі, фатаграфіямі, успамінамі ўдзельнікаў вайны і працаўнікоў...

15
Май
1 чэрвеня ў мемарыяльным комплексе "Брэсцкая крэпасць-герой" пройдзе XV рэгіянальная творчая акцыя "Малююць дзеці", якая з 2008 года праходзіць штогод у Міжнародны дзень абароны дзяцей – 1 чэрвеня. Запрашаем удзельнікаў ва ўзросце ад 9 да 17 гадоў. Акцыя праводзіцца з мэтай развіцця цікавасці да мінулага Брэсцкай крэпасці, выхавання патрыятызму і пачуцця нацыянальнага гонару за мінулае Айчыны,...

11
Май
9 мая 2023 года ў мемарыяльным комплексе “Брэсцкая крэпасць-герой” прайшлі мерапрыемствы, прымеркаваныя да Дня Перамогі. Удзельнікамі сталі больш за 100 000 жыхароў і гасцей горада. Сярод мерапрыемстваў: цырымонія адкрыцця групы сцягоў на Перадуваходнай плошчы мемарыяла; урачысты мітынг і цырымонія ўскладання кветак да Вечнага агню, вянкоў да пліт мемарыяла з удзелам ветэранаў, ваеннаслужачых...

06
Май
З 6 па 9 мая 2023 года ў экспазіцыі «Армейскі клуб» будзе дзейнічаць унікальная VR–рэканструкцыя «Невядомы сцяганосец» – дакументальная гісторыя пра ўзніманне чырвоных сцягоў на рэйхстаг у маі 1945 года, якая расказана пры дапамозе перадавых візуальных тэхналогій. Праект распрацаваны і прадстаўлены Міжнародным інфармацыйным агенцтвам «Расія Сёння» ў Рэспубліцы Беларусь. Рэканструкцыя дазваляе...

06
Май
Паважаныя наведвальнікі! У перыяд майскіх святаў у мемарыяльным комплексе «Брэсцкая крэпасць-герой» будзе ўключана мастацка-дэкаратыўнае асвятленне: з 21.00 8 мая да 5.30 9 мая; з 21.00 9 мая да 5.30 10 мая.