«Цярэспальскае ўмацаванне – помнік гісторыі і фартыфікацыі»



Тэматычная экскурсія “Цярэспальскае ўмацаванне – помнік гісторыі і фартыфікацыі” з наведваннем в. Пагранічны часова праводзіцца не будзе па тэхнічных прычынах. Пра аднаўленне маршруту будзе паведамлена дадаткова.
 
Апісанне:

Экскурсія па Цярэспальскім умацаванні ахоплівае самы закрыты для наведвальнікаў востраў Брэсцкай крэпасці, за якім праходзіць лінія Дзяржаўнай граніцы Рэспублікі Беларусь. Падчас экскурсіі прадстаўлена магчымасць убачыць ўзоры ваенна-інжынерных збудаванняў крэпасці Брэст-Літоўск перыяду Расійскай імперыі XIX–пач.ХХ стагоддзяў, даведацца пра жыццё гарнізона ў польскі перыяд (1921–1939), дакрануцца да подзвігу гарнізона Брэсцкай крэпасці, які паўстаў на шляху ворага на першых метрах савецкай зямлі ў чэрвені 1941 года.

Востраў Пагранічны – месца, дзе на працягу экскурсіі можна сустрэць самых розных прадстаўнікоў жывёльнага і расліннага свету, атрымаць асалоду ад цішыні і прыгажосці прыроды.

Для таго, каб трапіць на в. Пагранічны, неабходна не пазней, чым за 10 дзён да пачатку экскурсіі падаць заяўку ў пісьмовай форме на электронную пошту: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду. з паметкай «Экскурсія на в. Пагранічны».

Да заяўкі на экскурсію трэба прымацаваць запоўненую ў электронным выглядзе табліцу з асабістымі дадзенымі кожнага ўдзельніка экскурсійнай групы.

>> спампаваць бланк 

Пры запаўненні табліцы абавязкова ўказвайце дакумент, які сведчыць асобу, арыгінал якога будзе ў Вас з сабой на экскурсіі. Звярніце ўвагу, што з ксеракопіяй пашпарта ці іншага дакумента, які сведчыць асобу, пропуск у пагранічную паласу забаронены.

Даведкі па тэлефонах: +375 (162) 25-42-74 (агенты па турызме), +375 (162) 23-66-90 (заг. навукова-асветніцкага аддзела).