Экскурсія па выстаўцы «Халодная і стралковая зброя XVIII–XX стст.»

 
Апісанне:

Выстаўка была адкрыта ў 1997 годзе на 1-м паверсе Музея абароны Брэсцкай крэпасці. Створана на падставе фондавых прадметаў мемарыяла і паступленняў з музеяў гарадоў Ленінграда, Масквы, воінскіх часцей, Міністэрства абароны і Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь. На выстаўцы прадстаўлена больш за 130 адзінак зброі і боепрыпасаў з 13 краін свету. Дазваляе прасачыць эвалюцыю халоднай і стралковай зброі, даведацца пра славутых канструктараў.